Янка купала пясняр і прарок нацыянальнага адраджэння сочинение

Янка Купала — класік беларускай літаратуры. Заслужана. Неаспрэчна. Тут не можа быць дзвюх думак, розных меркаванняў. Класікамі становяцца звычайна тыя мастакі, якія ўзнімаюць своечасова паходні, актыўна заступаюцца за свой народ і за ўсё чалавецтва, у трывожныя, навальнічныя гады застаюцца непахіснымі змагарамі за Радзіму. Класікі — гэта прарокі нацыі, якія вядуць за сабой народ. Так, як вёў яго наш Янка Купала. Вёў да рэвалюцыі 1917 года, калі сведчыў, што беларусы ідуць на сход, па Бацькаўшчыну, што ім, як і іншым «пагарджаным век» народам, захацелася «людзьмі звацца» («А хто там ідзе?»). Вёў і пасля, калі падлічваў нанесеныя віхурнымі падзеямі страты, перажываў, што мы можам канчаткова страціць спадчыну — «Старонку Родную» ў сілу трагічных абставінаў (« Спадчына»). Калі страсна, на ўвесь голас пракрычаў свой боль пра нашу прыніжанасць і непаўнацэннасць у змаганні за сябе, за свой гонар (мне запомнілася вобразнае параўнанне нашчадкаў Вітаўта і Скарыны з мышамі, што стаіліся пад венікам, крыўдлівыя, але справядлівыя словы пра сучаснікаў мастака слова, якія нават «глянуць, плюнуць смела» баяцца, «струшчаныя на пясок», у вершы «Перад будучыняй», напісаным у 1922 годзе). Вёў, пакуль не паспытаў сам ласку сталінскай справядлівасці і свабоды мыслення.

     Мы вывучаем паводле праграмы зараз самыя трагедыйныя вершы паэта, што пісаліся ў 1918—1920 гадах: «Крыўда», «З павяўшай славы», «Паязджане», «I прыйдзе». Яны напісаны ў драматычны для Радзімы час, калі было пастаўлена на карту існаванне Беларусі як суверэннай дзяржавы. Ішлі захопнікі з Захаду — кайзераўскія, а затым і белапольскія войскі. Не вельмі імкнуліся і бальшавікі тыпу Мяснікова і Кнорына падараваць нам незалежнасць, хоць бы адносную, клапаціліся больш пра захаванне тэрыторыі былой царскай імперыі. Было ўсяго. А Купала тым часам жыў у Мінску. Выдаваў газету «Звон». Яго 15-годдзе творчай дзейнасці не забаранілі праводзіць у 1920 годзе акупацыйныя польскія ўлады. Пясняр у прамове сваёй выказаў веру ў свабодную Беларусь. Пра гэта ж самае пісаў ён і ў публіцыстычных артыкулах, што пазней не перадрукоўваліся, хаваліся ад грамадскасці. Цяпер яны надрукаваныя зноў і пашыраюць мае ўяўленне пра песняра-прарока. Ён, аказваецца, быў смелым грамадзянінам, не баяўся выказвацца ад імя многіх.

     Але гэта — палітычны ракурс. Больш хочацца сказаць пра яго мастацкія творы пераломнай пары. Яны — трагедыйныя, балючыя, з пачатку і да канца прасякнутыя адчуваннем страшэннай бядыгора, што абрынулася на Беларусь. Мне запалі ў душу радкі з Купалавага верша 1919 года «Беларускія сыны»:

     

     На беларускім буйным полі

     З вясны да новае вясны

     Растуць крыжы, а пад крыжамі

     Хто? — Беларускія сыны.

     

     Многім беларусам на той час лёс наканаваў менавіта такую долю. Многія паляглі пад драўлянымі крыжамі на сваіх і чужых палях. Як ваяры. Як бежанцы. Як жабракі-беспрытульнікі. Ім праспявала песню мяцеліца, зачаравала, ператварыла ў ваўкалакаў, збіла са шляху і кружыць бясконца па нялёгкай віхурнай дарозе, у «зацьмішчы і завеі». Пра гэта сказана ў вершы «Паязджане». Я чую яго музыку — музыку «папаўзухі-завірухі» («Шэпча, шэпча штось на вуха»). Перажываю самы змрочны вобраз, што вызначае трагедыйнасць сітуацыі, якая складалася ў складаны і драматычны час. Гэта вобраз «вечнай дамавіны», што вянчае рух вясельнага поезда паязджанаў наперад. Аднак прывяду дзеля пацвярджэння сваёй думкі некалькі радкоў, што запомніліся і да гэтага трымаюцца ў памяці як запавет, папярэджанне, каб зноў не давялося нам трапіць у падобнае становішча:

     

     У полі дымна, у полі цемна,

     Беспатольна і заломна,

     Ні пуціны, ні упыння,

     Як у вечнай дамавіне.

     

     У згаданым вершы шмат трагедыйных зместам вобразаў-дэталяў. Імі з’яўляюцца слоўна-выяўленчыя сродкі (тропы) — эпітэты, параўнанні. Амаль усе яны — пра змрочнае, завірушнае, «разбэрсанае», як гавораць некаторыя людзі, што ведаюць нашу родную мову, жыццё: «сцюжны пух», «сцюжная мара», «у полі дымна, ў полі цёмна, Беспатольна і заломна», «папаўзуха-завіруха — злогадуху злыбядуха». І толькі зачараваныя, нібыта ў сне летаргічным, маладыя выглядаюць у «Паязджанах», «як дзеці, як галубкі на рассвеце». Ды падобны светлаколерны вобраз — адзінкавы ў вершы, з’явіўся раз сярод непрыгляднай імглы і знік, растаяў у белым снезе, у цемры, схаваўся ў дамавіне. Як страшна робіцца, калі такое чытаем праз 80 гадоў пасля напісання твора! А як пачувалася тады, у той час народнаму песняру? Балюча і горка! Верш гучыць .як музыка, як рэквіем па загінуўшых жыццях і душах. Купала так менавіта мысліў, такім настроем жыў. Яго сэрца перапаўняў усясветны боль за народ і Радзіму, якія блукаюць у зацьмішчы і ці выйдуць на прасцягі новага жыцця — невядома.

     Не магу не прыгадаць і яшчэ адзін верш гэтага перыяду — славутую элегію «Спадчына». Тую, якая стала песняю, упершыню праспяванай ансамблем «Песняры». Тую, якая магла быць і гімнам беларусаў, бо яна — пра вечнае: нязгасную любоў да таго, што з табой ад самага нараджэння і да дня апошняга — прыроды з дубам-асілкам у цэнтры, вясковымі могілкамі і «замшэлым тынам», «бляяннем авечак» на пасьбішчы і вясновымі праталінамі. Паэт проста пералічвае прыкметы роднай старонкі, але гэтае пералічэнне мае значэнне сімвала, кожны штрых на партрэце Радзімы напаўняецца вялікім сэнсам, мае першаступеннае значэнне, прыцягвае, як магніт, да сябе наш зрок.

     На ўроку ў класе я сказала, што ў падручніку слаба пішацца пра тое, што вялікі беларускі паэт адмаўляецца ў сваім несмяротным творы ад гучнага патрыятызму, не выкрыквае чарговыя абстрактныя фразы пра любоў да Радзімы, у заключных радках укладвае найглыбейшыя і наймацнейшыя пачуцці ў два словы, што вызначаюць рэальную спадчыну, якую трэба шанаваць і берагчы ад чужакоў, — «усяго старонка родная». Хораша і праўдзіва сказана! Без надрыву. Па-сялянску мудра. Па-чалавечы шчыра і цёпла.

     У школе мы вывучалі вершы «Крыўда» і «З павяўшай славы». Яны таксама пісаліся ў драматычны перыяд жыцця Радзімы і яе песняра, датуюцца адпаведна 1918-м і 1919-м гадамі. У аснове першага — алегорыя пра Крыўду, якая «цягалася па свеце», «строіла вечныя сеці» ды «гнала без часу ў магілы». Яна хацела навязаць нявольніцтва ў планетарным маштабе:

     

     Ад хаты да хаты йшла з хвалай,

     Ўзвялічвала троны, кароны;

     Нявольнікам путы кавала,

     Пладзіла сусветныя стогны.

     

     Гэтай сусветнай Крыўдзе-злыбедзе паэт супроцьпастаўляе «пажар на ўсходзе», рэвалюцыю, што скаланула ўвесь свет, ды так, што «дрогнулі рабскія скруты». Паэт паказвае ўсеагульную радасць, прадчуванне людзьмі сапраўднай свабоды. Так і было спачатку, бо «Апалі кароны, пасады», «З нявольнікаў спалі аковы». I ўсё ж у фінале верша сцвярджаецца недаўгавечнасць здабытай свабоды. Аказваецца (версія паэта), былыя нявольнікі-рабы не здолелі распарадзіцца сваім вызваленнем і выдалі сябе. Заключныя радкі твора лёгка запамінаюцца. Можа, таму, што яны — пра вечнае, пра свабоду чалавечага духу, якая толькі адна гарантуе пазбаўленне рабскіх ланцугоў. Рабы духоўна, нават без ланцугоў на целе, застаюцца рабамі. Рабства — лепшы спосаб іх існавання, натуральны лад жыцця:

     

     Раскованы раб сябе выдаў —

     Не ўзнёсся ў высь дух чалавечы, —

     Нявольнік пабратаўся з Крыўдай

     I ў помач даў ёй свае плечы.

     

     Магчыма, верш і пісаўся пад уплывам тых падзей, якія перажывала Беларусь у першыя паслярэвалюцыйныя месяцы, калі яна так і не стала свабоднай. Можа, аўтар гэтых радкоў расчараваўся ў тых лозунгах, што былі адразу абвешчаны, ці проста бачыў, што не ўсё здзяйсняецца на практыцы. Але адно зразумела і бясспрэчна: Янка Купала прадчуваў пагрозу паўторнага заняволення чалавецтва.

     Нам і настаўніца казала, і ў падручніку напісана, што верш гэты па стылю рамантычны. Сапраўды, ён літаральна перасыпаны традыцыйнымі рамантычнымі вобразамі — Крыўда, Пажар, Путы, Доля, Слава і інш. Адзначу, што твор прытчападобны, шматзначны. Мастак перасцерагае людзей у магчымасці трагедыйнага расчаравання ў ідэалах, калі яны будуць занядбаныя і не прывядуць да духоўнай свабоды і незалежнасці. У ім паэт-прарок заклікае чалавецтва да паслядоўнага выканання запаветаў рэвалюцыі, калі ўжо такая адбывалася ці адбудзецца. Рэвалюцыя для Купалы — гарантыя духоўнай свабоды.

     Верш «З павяўшай славы» напісаны годам пазней, у Мінску, калі паэт жыў сярод акупантаў і свята верыў у беларускую справу, у магутныя сілы народа і мастацтва. Верш пра тое, што трэба свята помніць бацькоў, не цурацца роднага, змагацца з заняволеннем. Верш гэты гучыць як стогн і малітва, заклік да народа і мастакоў уваскрэснуць і будаваць жыццё, разбуранае войнамі. Запомніла я толькі два радкі з яго — «Хай тое ўсё, што спала ў сне, паўстане яваю жывой». А яшчэ помню, што паэту хочацца, каб песня-заклік да абуджэння разнеслася па ўсім краі, абудзіла «спячыя сілы» і дайшла «да бацькаўскіх магіл».

     Янка Купала — пясняр нацыянальнага адраджэння Беларусі і беларусаў. За гэта я і люблю яго найперш. I хачу быць да яго падобная.

   Лёс быў і літасцівы да Беларусі, калі ў 1882 г. паслаў невымоўнаму народу адразу двух прарокаў-песняроў — рамантыка і рэаліста, такіх розных, але аднолькава вартых свайго народа. Каб «сярод цемры і мук» беларусы маглі іх голасам «на свет цэлы» сказаць пра сваё жаданне і права «людзьмі звацца». 

   Міншчына — край паэтаў. Вязынка, як і Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне, — таксама «куточак запаветны», дарагі сэрцу кожнага беларуса. Вязынка — калыска Купалавай песні, месца, дзе ў ноч на Івана Купалу з’явіўся на свет чалавек, што стаў уладаром беларускай песні. І зноў быццам знак зямлі і неба, каб беларусы не гнулі плеч, каб узнялі галовы, каб усталі і ішлі шукаць папараць-кветку.  

   У лірыцы Купалы амаль не знайшлі адлюстравання факты яго жыццёвай біяграфіі. Але затое ў ёй выразна ўвасобіліся яго духоўныя памкненні і пошукі. Лёс песняра ад пачатку і да самага трагічнага завяршэння, як гэта ні банальна гучыць, — адбітак жыцця ўсяго нашага народа ў той перыяд, калі наканавана было жыць паэту. Ад імя лірычнага героя верша «Я не для вас…» метафарай «з імі мучыўся ўраўне, у адны закут з імі кайданы» сказаў паэт і пра свой уласны лёс.  

   Недзе ў 1870-х гг. Ануфрый Луцэвіч, дзед будучага паэта, быў выгнаны з зямлі князямі Радзівіламі. З таго часу Луцэвічы сталі арандатарамі і блукалі па свеце ў пошуках працы і хлеба. Такі ж лёс выпаў і бацькам Янкі — Дамініку Ануфрыевічу і Бянігне Іванаўне. У 1902 г. сям’ю напаткала вялікае гора — смерць бацькі, брата і дзвюх сясцёр.  

   Узваліўшы на свае плечы клопат за ўсю сям’ю, Янка Купала пайшоў шукаць сабе службы, бо пераканаўся на горкім вопыце сваіх родных і сваім уласным, што праца на чужой зямлі не пракорміць. І зноў працягвалася занятая барацьба за кавалак хлеба. Чаго толькі не зведаў юны Купала! Быў і хатнім настаўнікам, і перапісчыкам у судовага следчага ў Радашковічах, і прыказчыкам у маёнтку, што на Магілёўшчыне. А за тры гады працы на памешчыцкіх броварах «зазнаў такога пекла, якога яшчэ дагэтуль не меў». Яго пакутніцкі шлях да вяршыні валадарства беларускай песняй і, вядома ж, адпаведнага матэрыяльнага дабрабыту можна параўнаць, бадай што толькі са шляхам Джэка Лондана.  

   Пісаць вершы Янка Купала пачаў рана, але пачаткам літаратурнай дзейнасці лічыцца 1905 год , калі ў прагрэсіўнай рускай газеце «Северо-Западный край» з’явіўся яго першы верш «Мужык», адкрыўшы тым самым талент такой велічыні, якога не ведала яшчэ беларуская літаратура.  

   Велізарная заслуга Янкі Купалы, які ўвабраў у сваю творчасць лепшыя традыцыі папярэднікаў — Францішка Багушэвіча, Цёткі, у тым, што «мужыцкая» тэма загучала ў яго творах як агульнанацыянальная і агульначалавечая. Ніхто да яго з такой сілай голасу не сказаў «на свет цэлы» пра наша імкненне і права «людзьмі звацца», а пазней і пра тое, што «і беларус можа змясціцца ў сям’і нялічанай славян», што «жыў беларус — і будзе жыць!».  

   Ужо ў першым зборніку «Жалейка» (1908) намецілася, а ў наступных зборніках («Гусляр», 1910; «Шляхам жыцця», 1913), у шматлікіх паэмах з незвычайнай сілай выявілася рамантычнае светаўспрыманне паэта.  

   І самае адметнае ў яго творчым метадзе тое, што ў ім дзівосным чынам спалучыліся дзве плыні, дзве тэндэнцыі — глыбока рэалістычная і ярка рамантычная.

   Крытыка неаднаразова адзначала вельмі важную рысу купалаўскага верша — разнастайнасць і багацце рыпшу, гэтага жывога нерва паэзіі. «Незвычайная рытмічнасць — вось галоўная, магічная асаблівасць Купалы, — пісаў у 1914 г. Максім Багдановіч. — Яго бурныя, імклівыя рытмы захапляюць, гіпнатызуюць чытача, не даюць яму затрымацца, апомніцца, палоняць яго сваёй уладай».  

   Рытм для Купалы — не самамэта: ён прадыктаваны неабходнасцю творчага імкнення як мага паўней, дакладней перадаць плынь жыцця ва ўсёй яе зменлівасці, імклівасці і месцамі нават бурлівасці (верш «Там»):  

Там кроў ліецца, там за волю

Барцы на вісельні ідуць,

А вы, вы мучаны найболей,

Спіцё, хоць вас даўно там ждуць.

…До спаць! Паўстаньце грамадою

І йдзіце ім там памагаць,

Паўстаньце крэпасцю такою,

Каб вораг вас не мог зламаць.

   Паэт здолеў дасягнуць гармоніі мелодыкі народнай песні са строгай вытанчанасцю класічнага верша. Верш Купалы элегічны, му-зычны, калі выяўляе сумны настрой лірычнага героя. Верш Купалы энергічны і пругкі, бунтоўны і палымяны, калі кліча на вялікі сход па Бацькаўшчыну. Лірычныя маналогі і звароты («Мужык», «Песняру-беларусу», «Мая малітва»), дыялогі («А хто там ідзе?», «Сын і маці»), выкрывальныя і бязлітасна іранічныя, нават саркастычныя водпаведзі («Слугам алтарным», «Ворагам беларушчыны», «Адповедзь», «Я не для вас…»), урачыстыя гімны («Маладая Беларусь», «Роднае слова»), заклікі («Там», «Час!») — выключна ўсе формы выяўлення душы багатай, чулай і чуйнай падуладны таленту песняра.  

   1909-1913 гады — пецярбургскі перыяд жыцця і творчасці паэта. Усё напісанае паэтам за жыццё адзначана незвычайнай таленавітасцю. Але нельга не пагадзіцца з даследчыкамі яго творчасці, што пецярбургскі перыяд — яе вяршыня, самы плённы і па колькасці напісанага паэтам. Менавіта ў гэты перыяд выявіўся і яго эпічны дар, што лагічна вяло да паэмы, і дар драматурга. 

   У гэты перыяд Купала рэалізаваў і сваё імкненне да «мудрасці кніжнай», бо атрыманых яшчэ ў дзяцінстве ведаў (год вучобы ў Сенніцкім народным вучылішчы, вучоба ў прыватнай падрыхтоўчай школе ў Мінску, у Бяларуцкім народным вучылішчы, што за 25 кіламетраў ад Мінска) і ведаў, набытых нястомнай самаадукацыяй, як лічыў паэт, было мала. Чатыры гады вучобы на агульнаадукацыйных курсах Чарняева і спатолілі яго Прагу ведаў, і сістэматызавалі раней набытыя, і па-сапраўднаму далучылі яго да сусветнай культуры.  

   У гэты перыяд у Пецярбургу выйшлі другі і трэці зборнікі яго паэзіі, напісаны дзве драматычныя паэмы «Сон на кургане», «На папасе» (першая драматычная паэма «Адвечная песня» напісана яшчэ ў перыяд яго працы ў газеце «Наша ніва» ў 1908 г.), рамантычныя паэмы «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва», паэма-ідылія «Яна і я», п’есы «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» (а ўсіх драматычных твораў ім напісана чатыры; «Прымакі» ў 1923 г. І «Тутэйшыя» ў 1922 г.)  

   П’еса «Паўлінка», цесна звязаная з п’есамі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, была наватарскім творам і з’явілася этапным ва ўсёй беларускай драматургіі, бо ў ёй гарманічна спалучыліся змест і форма; відавочная і сацыяльна-палітычная сутнасць канфлікту. У драматургію прыйшоў новы герой з яго настойлівасцю ў імкненні да новага жыцця і рашучасцю ў барацьбе за асабістае шчасце, што з’яўляецца найважнейшымі рысамі характару Паўлінкі.  

   Эпічна-былінная паэма «Курган», легендарна-баладная «Магіла льва», песенна-лірычная «Бандароўна» засведчылі, што ў літаратуры нашай з’явіўся самы буйны, самы таленавіты рамантык і адзін з выдатных рэалістаў. Да яго яшчэ нікому не ўдалося падняць асобны факт з жыцця простага чалавека на вяршыню героіка-трагедыйнага гучання. Звярнуўшыся да нацыянальнага фальклору і паклаўшы фальклорнае ў аснову сюжэтаў паэм, ён здолеў захаваць характэрныя для рамантычнай паэмы асаблівасці.  

   Галоўнымі героямі ўсіх яго рамантычных паэм з’яўляюцца асобы незвычайныя, выключныя, моцныя, надзеленыя дарам: ці талентам (як Гусляр), ці прыгажосцю, гармоніяй знешняга і ўнутранага хараства (як Бандароўна: «Хараства такога ў свеце не было й не будзе»), ці фізічнай сілай (як Машэка). Усе яны кідаюць выклік абставінам, уступаюць у канфлікт, выпрабоўваюцца крытычнай сітуацыяй, нават сітуацыяй выбару: «Ну, што воліш сабе выбраць, пышная паненка…»; «Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям — Поўны гуслі насыплю дукатаў. Не пад мысль будзе песня каму-небудзь нам — Канапляную возьмеш заплату».

   Трагедыйная развязка сюжэтаў адначасова і аптымістычная, жыццесцвярджальная: героі загінулі, але песня і прыклад слугавання народу і Айчыне неўміручыя.

   Зусім іншым філасофскім зместам напоўнена паэма «Магіла льва». Яе сюжэтам і вобразам Машэкі паэт папярэджвае пра наступствы філасофіі моцнай асобы, якая для дасягнення мэты кіруецца прынцыпам «усе сродкі добрыя». Аднойчы пераступіўшы маральную мяжу, герой не заўважае, як нават самыя высакародныя матывы ператвараюцца ў зло незвычайнай разбуральнай сілы, бо і сам матыў ператвараецца ў сваю супрацьлегласць — нянавісць. Страшная яе сіла, бо яе носьбіта аднолькава ап’яняе кроў багатага і беднага, злодзея і ахвяры, дарослага і нявіннага дзіцяці. 

   Шчаслівым і адначасова глыбока трагічным быў лёс нашага песняра ад пачатку і да самага канца яго дзён і хвілін.  

   Шчаслівым, бо здзейснілася самая запаветная яго мара — «з цэлым народам гутарку весці, сэрцаў мільёнаў падслухаць біцця». І якім жа сціплым быў наш паэт у сваіх парываннях да валадарства душой толькі свайго народа! Песня Янкі Купалы мела такія магутныя крылы, валодала такой вялікай сілай і энергіяй, што ўжо ў самым пачатку выйшла за абсягі роднай зямлі, загучала на рускай, украінскай, польскай, чэшскай, літоўскай і іншых мовах. У гісторыі літаратуры не такія частыя выпадкі, каб творчасць маладога паэта станавілася здабыткам культуры іншых народаў. A купалаўскія творы сістэматычна перакладаліся, пачынаючы з 1910 г., такімі знакамітымі майстрамі слова, як М. Горкі, В. Брусаў, пазней — М. Ісакоўскім.  

   A хіба не доказ незвычайнага дару песняра і адначасова нашай значнасці ў свеце той факт, што першы пераклад помніка старажытнай культуры — «Слова пра паход Ігаравы» — на адну з сучасных моў свету быў зроблены ім, Купалам? і мова тая была наша — беларуская. Толькі пазней былі зроблены пераклады «Слова…» Дз. Ліхачовым і М. Забалоцкім на рускую мову, а М. Рыльскім — на ўкраінскую. Паэт не толькі верыў, не толькі заклікаў Беларусь заняць «свой пачэсны пасад між народамі», але і сам многа зрабіў дзеля гэтага.  

   Трагічным быў яго лёс, бо і ён, як яго прыгожыя рамантычныя героі, зрабіў раз і назаўсёды выбар і ніколі не адступіўся ад галоўнай і самай вызначальнай для ўсёй яго творчасці ідэі нацыянальнага адраджэння і дзяржаўнага суверэнітэту. І вельмі дорага заплаціў за свой выбар і вернасць яму да канца.  

   І ў савецкі перыяд ён з новай і новай сілай, усімі жанрам! сваёй творчасці, у тым ліку і публіцыстычным, папярэджваў, што і перад гісторыяй («А суд гісторыі цяжкі!»), і перад новымі пакаленнямі давядзецца трымаць адказ: 

Ці аб свой гонар дбайна дбалі,

і дабравольна, без прынук,

Самі сабой не гандлявалі,

Не неслі ў петлі дум і рук?

і ці пакінуці на памяць

Мы песень гэтакіх змаглі,

З якіх бы можна было ўцяміць,

Што мы свабоднымі былі?..

(«І прыйдзе»)

   Не толькі ідэяй нацыянальнага адраджэння, але і трывогай за суверэнітэт Бацькаўшчыны прасякнуты і яго зборнік «Спадчына» (1922), і трагікамедыя «Тутэйшыя» (1922). Спадзеў паэта на тое, што яго Беларусь нарэшце «сама сабе гаспадыня», засведчаны ў зборніку «Безназоўнае» (1925), куды ўвайшла аднайменная паэма. Самай ненавіснай для паэта была «пашана да пакут», самай страшнай бядой — страта волі. Перыяд беларусізацыі ўліў новыя сілы ў душу паэта, і ён паверыў, што гэта назаўсёды: 

Беларусь на куце

Ў хаце сваёй села,

Чарка мёду ў руцэ,

Пазірае смела…

   Такую савецкую упаду, якой яна была ў 20-я гады, такую нацыянальную палітыку Янка Купала прымаў і розумам, і сэрцам.  

   Аднак машына таталітарнай сістэмы паступова набірала абароты і кацілася да мілітарызацыі і гулагізацыі ўсяго жыцця.  

   У 1930 г. было арыштавана 86 пісьменнікаў, у тым ліку Вацлаў Ластоўскі, Сцяпан Некрашэвіч… Адна за адной фабрыкаваліся справы. На чале міфічнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі» шчырым служакам таталітарнай сістэмы трэба было «паставіць» самага ўплывовага, самага аўтарытэтнага чалавека, каб справа атрымалася гучнай, эфектнай і адначасова сваімі маштабамі наводзіла жах на ўсіх астатніх. Выбар паў на Янку Купалу, які, паводле даносу тагачаснага са-кратара ЦК КП(б)Б Гея, «з’яўляўся ідэйным цэнтрам нацдэмаўскай контррэвалюцыі, што знайшло адлюстраванне і ў яго творчасці».  

   Вярнуўшыся дадому пасля чарговага допыту, не даўшы магчымасці органам ДПУ справакаваць сябе, ён у лістападзе 1930 г. зрабіў спробу самагубства.

   Трагедыя Купалы засведчана ў перадсмяротным лісце да Чарвякова, старшыні ЦБК СССР і БССР, дзе ён піша пра свой выбар: «Лепей смерць фізічная, чымся… палітычная». Лекары адратавалі паэта! Улады пакінулі яго ў спакоі: груган чакаў свайго часу…  

   Паэзія 30-х гадоў, асабліва так званы ляўкоўскі цыкл, — таксама сведчанне трагедыі Купалы — чалавека і творцы. У той пракляты час, калі, як пісала Ларыса Геніюш, «крывёй напоўніліся поймы рэк», калі бурліла «адчаем слёз людскіх разводдзе», у паэзіі Купалы — «гармонік грае, грае», а «калгасніца маладая» жыве «весела, ані дбае». Толькі памыляюцца тыя крытыкі, што лічаць вершы ляўкоўскага перыяду («Лён», «Хлопчык і лётчык», «Алеся», «Сыны») вершамі «слабымі». І ў гэтых вершах Янка Купала заставаўся душою нацыі, хоць не мог ужо быць Прарокам нацыянальнага адраджэння. Але гэта не сведчанне Купалавай слабасці, а сведчанне сілы таталітарнай машыны. І папярэджанне ўсім нам, асабліва тым, хто спадзяецца, «што нехта прыйдзе і выратуе нас з нашай бяды», вырашыць за нас нашы праблемы.  

   Хай нам усім наказам стануць мудрыя словы песняра: «Гэта ж не можа быць, каб нехта быў лепшым прыхільнікам да нас, як мы самі для сябе».  

   У перыяд вайны паэт зноў «зваў з путаў на свабоду, зваў з цемры да святла». Яго палымяныя, таленавітыя публіцыстычныя артыкулы, яго вершы (верш «Беларускім партызанам» быў размножаны і скінуты над беларускімі лясамі як лістоўка) набліжалі святы Дзень Перамогі.  

   Верай у перамогу дабра над злом прасякнуты верш «Зноў будзем шчасце мець і волю». Сам жа паэт не дажыў да светлых дзён шчасця і вол і: 28 чэрвеня 1942 г. ён трагічна загінуў пры загадкавых абставінах у маскоўскай гасцініцы. Груган дачакаўся свайго часу…  

   Але ніхто не змог (і ніколі не зможа!) пазбавіць беларусаў іх не-смяротнай душы. Ён быў і застаецца нашым Песняром, Прарокам нацыянальнага адраджэння — Уладаром беларускай песні.

Янка Купала вялікі нацыянальны паэт беларускага народа

Подобный материал:

  • Т. А. Валуевіч // Бібліяпанарама. 2002. Вып. С. 29-36, 64.36kb.
  • Адам Міцкевіч/ Adam Mickiewicz, 122.01kb.
  • Уводзіны, 209.61kb.
  • Впровадження технологій енергозбереження при перевезеннях залізничним транспортом, 2798.12kb.
  • Биография Детство и школьные годы (1966-1983), 527.05kb.
  • План Засяленне сучасных беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей на тэрыторыі, 216.17kb.
  • Кароткі нарыс гісторыі культуры Беларусі, 2324.66kb.
  • Про погодження Програми охорони навколишнього природного середовища м. Знам’янка, 347.48kb.
  • Нацыянальны, 20.41kb.
  • В. Г. Виткалов Комп’ютерна верстка, 96.61kb.

ЯНКА КУПАЛА

1882-1942

Янка Купала — вялікі нацыянальны паэт беларускага народа. Ён узняў беларускае мастацкае слова на вышыню, якой да яго не ведала літаратура беларусаў, а ягоная творчасць параўнялася з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры.

Творчасць Янкі Купалы як бы канчаткова афармляе і завяршае станаўленне самасвядомасці беларускага народа, псіхалагічнага складу і філасофіі быцця.

Можна разглядаць творчасць Купалы як энцыклапедыю жыц-ця беларускага народа, бо ў ёй знаходзяць адбітак усе праявы на-цыянальнага бытавання беларусаў на стыку дзевятнаццатага і дваццатага стагоддзяў, а таксама перыяду імперыялістычнай вай-ны, трох рэвалюцый, грамадзянскай вайны, савецкай эпохі ўключ-на да Вялікай Айчыннай вайны.

Паэзію Янкі Купалы, як і ягоных паплечнікаў, выклікала да жыцця першая руская рэвалюцыя. Вуснамі найвыдатнейшых з іх — Янкі Купалы і Якуба Коласа — на ўвесь голас загаварыла са-ма Беларусь — таленавітая і прыніжаная, багатая духоўна і непры-знаная як нацыя, Беларусь, якая ў барацьбе за сацыяльнае і на-цыянальнае разняволенне народа бачыла свой светлы заўтрашні дзень.

Беларускі народ быў пазбаўлены магчымасці карыстацца зда-быткамі сваёй шматвяковай культуры, над яго мовай вісела зня-вага забароны, кнііі яго нешматлікіх пісьменнікаў, якія, нягледзя-чы на забарону, зрэдку прабіваліся ў друк, не маглі дайсці да чы-тача. Не было ні беларускіх школ, ні газет, ні выдавецтваў.

Творчая непаўторнасць вялікага мастака можа выявіцца, рэалізавацца толькі ў тым выпадку, калі адбываецца зліццё яго творчай асобы з тымі жыццёвымі з’явамі, з якімі ён кроўна звяза-ны і якія знаходзяць у ягонай душы жывы, зацікаўлены водгук. Асоба мастака не можа скласціся раней, чым узнікнуць, наспеюць такія неабходныя для мастацкай сталасці пісьменніка ўмовы, як пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, пачуццё радзімы, народ-най годнасці.

Так, як пачаў пісаць Янка Купала, да яго не пісаў ніхто. Гэта быў нібыта сінтэз усіх папярэдніх здабыткаў новай беларускай літаратуры. 3 прыходам у літаратуру Янкі Купалы ў ёй паяўляецца цэласная канцэпцыя радзімы як гістарычна-сацыяльнага асяродка (121-122) дзейнасці народа, а таксама канцэпцыя чалавека, асобы ў яе да-чыненнях да гісторыі і будучыні грамадства.

1

Янка Купала (сапраўднае прозвішча Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся ў в. Вязынка, недалёка ад старажытнага горада Заслаўя, Вілейскага павета (сёння Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) 8 ліпеня 1882 г. (адпаведна старому стылю 25 чэрвеня, г. зн. праз дзень пасля традыцыйнага народнага свята Івана Купалы, што, відаць, паўплывала на выбар паэтам свайго псеўданіма).

Продкам паэта за нейкую выслугу перад князем Радзівілам дасталася зямля, на якой узнік засценак Пяскі, заселены сям’ёй Луцэвічаў. Але ўжо дзеда паэта «міласцівы» князь выкінуў з зямлі. Удалося заарандаваць фальварак «Камень» каля мястэчка Івя-нец (Янка Купала ў літаратурнай крытыцы. Мн., 1928. С. 12.).

Бацькі Купалы Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і Бянігна Іванаўна з Валасевічаў паходзілі з дробнай беззямельнай шляхты. Дзе-ля кавалка хлеба яны былі змушаны вандраваць ад фальварка да фальварка пераважна ў межах Мінскай і часткова Віленскай гу-берні.

Паэту трэба нарадзіцца ў прыгожай мясціне. У гэтым сэнсе бе-ларускай літаратуры пашанцавала: Янка Купала, вандруючы разам з сям’ёй з месца на месца, убіраў у душу прыгожыя малюнкі, краявіды цэнтральнай Беларусі, перасечанай пагоркамі, якія плаў-на пераходзяць у даліны з іх нетаропкімі рачулкамі, пералескамі і сінімі лясамі на схілах узлобкаў.

3-за частых пераездаў будучаму паэту не прыйшлося стала на-ведваць школу ў якім-небудзь адным месцы. «Палову адной зімы вучыўся ў народнай школе ў Сенніцы, недалёка ад г. Мінска, а пасля гэтага нязначны час вучыўся ў Мінску ў прыватнай пад-рыхтоўчай школе. Бацька хацеў падрыхтаваць мяне ў рэальнае ву-чылішча. Займаўся са мной сын дырэктара Мінскага рэальнага вучылішча У. I. Самойла. Але нічога не выйшла. Нягледзячы на тое, што дырэктар прымаў мяне без экзамену, бацька парашыў не аддаваць мяне ў школу, а пакінуць на гаспадарцы… Бацька пасля шкадаваў, што не вучыў мяне. Пазней, гадоў 15—16-ці, я скончыў за адну зіму народнае вучылішча ў Бяларучах (Мінскі павет). Папраўдзе кажучы, паступіўшы ў гэтае вучылішча, я ведаў болыы, чым патрабавалася праграмай» (Купала Я. Аўтабіяграфія // Любімы паэт беларускага народа. Мн., 1960. С. 7-8.).

Будучы паэт актыўна займаецца самаадукацыяй. Яшчэ ў дзя-цінстве выяўляе ненасытную прагу да кнігі. Пазней вядомы літаратар і гісторык В. Ластоўскі, які працаваў разам з Купалам у (122-123) «Нашай Ніве», скажа аб гэтай якасці паэта так: «Ён не проста чы-таў кнігі — ён іх еў».

«Чытаць прыходзілася… усё, што магло трапіць пад руку ў глу-хой правінцыі — ад «Северо-Западного календаря» да «Філасофіі польскай Іісторыі», — успамінае паэт… — Але наогул памятаю добра, што кніга, дзе гаварылася аб цяжкай долі беднага люду, заўсёды мяне захапляла. 3 гэтага, безумоўна, вынікае, што такія аўтары, як Кандратовіч, Канапніцкая, Ажэшка (польскія), Някрасаў, Кальцоў (рускія), мяне больш за ўсё цікавілі. Пасля я захапляўся Лер-мантавым, Надсанам, Пушкіным (не асабліва)» (Купала Я. Спадчына. Мн., 1984. С. 22.).

У маёнтку Малыя Бесяды Вілейскага павета жыў пан Чаховіч. У яго першага будучы паэт пазнаёміўся з нелегальнай літаратурай, якая пераважна адносілася да паўстання 1863 г. Тут былі выданні кракаўскія, лонданскія, парыжскія і г. д.

Янка Купала напісаў некалькі аўтабіяграфій, у якіх успамінае дзіцячыя і юнацкія гады. Купала прызнаецца, што яго захаплялі творы М. Горкага, у прыватнасці аповесць «Былыя людзі», п’есы «На дне», «Дзеці сонца». Не ўтойвае ён і той акалічнасці, што пас-ля твораў класічнай літаратуры «захапіўся, што называецца, сімва-лістам Андрэевым, Салагубам, з польскіх — Пшыбышэўскім» (Там жа.).

Варта сказаць, што літаратурныя захапленні для Купалы як па-эта асаблівага значэння не мелі. Ягоны самабытны, глыбокі, не-паўторны талент мала паддаваўся пабочнаму ўздзеянню. Другая справа, што ў паасобных выпадках які-небудзь твор іншага пісьменніка супадаў з унутраным настроем паэта, тады некаторыя сляды такога ўгшыву можна знайсці як у змесце, так і ў форме.

Паэт прызнаецца, што найболыны ўплыў на яго яшчэ ў мален-стве зрабілі беларускія народныя казкі. Калі сям’я паэта жыла ў Прудзішчы, на бацькавай арэндзе працаваў парабак Пясляк. Ён ведаў мноства казак, расказваў іх цікаўнаму, дапытліваму хлапчуку нават у той час, калі араў поле. «Я хадзіў за ім, як варона, і слу-хаў», — успамінае паэт. Другі такі змыслы апавядальнік трапіўся на Ішіяху будучага паэта, калі сям’я жыла ў Селішчы.

Народныя песні, прыказкі, пагаворкі, казкі, народныя мастац-кія скарбы, назапашаная вякамі філасофія народнага жыцця — тыя крыніцы, з якіх паэт чэрпаў да канца жыцця.

Па ўспамінах паэта, ён пачаў пісаць у 1903 ці 1904 г. Першы верш быў напісаны ў Селішчы. Ён быў прысвечаны імянінам сястры. Відаць, меў верш смяшлівыя, іранічныя ногкі, бо сястра злавалася.

Спачатку Купала піша вершы на польскай мове. Але вось трапляюць яму ў рукі беларускія кнігі (магчыма, пасля знаёмства з пісьменнікам Ядвігіным Ш. (Антонам Лявіцкім)), і, як прызнаецца паэт, «усё маё пісанне «пайшло насмарку». Купала ўсведамляе, што пісаць павінен па-беларуску, што гэта ягонае сапраўднае прызнанне. (123-124)

«Першы верш на беларускай мове, — успамінае паэт, — на-пісаў, калі можна так сказаць, выпадкова. Ехаў я ў Мінск. На-перадзе ехалі вядомыя мне паненкі вышэйшага, чым мой, класа. Раптам яны вываліліся з павозкі даволі ў пікантных паставах» (Купала Я. Спадчына. С. 25.).

Лёс вандроўнікаў… У 1883 г. бацька паэта служыў у маёнтку Юзэфова ў памешчыка Багдановіча. У 1887 г. — у маёнтку Косіна, у 1889 г. — у маёнтку Сенніца памешчыка Турчынскага. У 1890 г. ён развітваецца часова са становішчам найміта, купляе каня і ездзіць некаторы час фурманам у Мінску. У 1891 г. зноў пераязджае на арандаваную зямлю пана Жаброўскага, а ў 1895 г. — у фальварак Селішча.

У 1902 г. бацька паэта памірае, пакінуўшы на руках жонкі се-мярых дзяцей. Старэйшы сярод іх — Янка. Клопаты аб сям’і кла-дуцца на яго яшчэ не падужэлыя плечы. Праз паўгода ў сям’ю прыйшло новае няшчасце: за адзін тыдзень ад шкарлятыны памёр адзіны Янкаў брат і дзве сястры.

На першы погляд паэзія Янкі Купалы- мала ўтрымлівае бія-графічных момантаў. Але гэта толькі на першы погляд. Хоць купа-лаўскія вершы — дзесяткі, нават сотні іх — прасякнуты «калектыў-нымі, масавымі эмоцыямі», ёсць у гэтых пачуццях і асабістыя ма-тывы. Бясконцыя жабрачыя вандроўкі, смерць, якая выкасіла ледзь не палавіну сям’і, не маглі не адбіцца на лірыцы Купалы. Нягоды асабістыя ён як бы праецыруе ўвогуле на сялянскае жыц-цё. Словамі незнаёмага ў драматычным абразку «На папасе» паэт скажа: «Аж бацьку гора з ног зваліла, — пайшоў на той свет без пары; у год капай зноў тры магілы: злёг брат і дзве зляглі сястры» (VI, 159) (Купала Я. Зб. тв.: У 7 т. Т. 6. Мн., 1976. С. 159. У далейшым спасылкі на гэта выданне даюцца ў тэксце. Рымская лічба абазначае том, арабская — старонку.).

Пазней, у зменлівыя, віхурныя дні 1918 г., успамінаючы горкую маладосць, паэт напіша:

Мне мудрасці кніжнай не даў бог пазнаці,

Мой бацька не мог даць раскошаў такіх —

Наўчыўся я слоў бсларускіх ад маці

I дум беларускіх без школы і кніг. (IV, 65)

Нялёгкімі былі шляхі-пуцявіны Купалы. Нейкі час ён працуе на гаспадарцы, а потым ідзе ўпрочкі. 3 восені 1905 г. паступае практыкантам на бровар у вёсцы Сёмкава Мінскага павета. Праз два гады ён ужо памочнік вінакура ў в. Яхімоўшчына, а затым на гэтай жа пасадзе ў маёнтку Дольны Сноў Навагрудскага павета Мінскай губерні. Гаворачы пра работу на броварах, паэт зазначае, што зазнаў там вялікага гора, бо праца была ледзь не катаржная.

15 мая 1905 г. у Мінскай газеце «Северо-Западный край» быў надрукаваны першы верш Я. Купалы «Мужык». Дзень гэты мы (124-125) адзначаем звычайна як пачатак літаратурнай творчасці вялікага нацыянальнага паэта.

Названы верш здзіўляе сваім трыбунным гучаннем, баявой, узнёслай інтанацыяй, і хоць лексікай, вобразамі ён пераклікаецца з вядомым вершам Багушэвіча «Дурны мужык, як варона», але ўспрымаецца як з’ява якасна новая.

Сапраўды, матывы, якія сустракаліся ў паэзіі Багушэвіча, нібы перавандравалі ў купалаўскую лірыку («Я мужык-беларус», цыкл вершаў «Аб мужыцкай долі» і інш.).

Паэзія Купалы, як і Багушэвіча, на першым часе наскрозь са-цыяльная, грамадзянская, матывы мужыцкай нядолі, злыбяды, цяжкай беспрасветнасці жыцця займаюць у ёй вялікае месца. 3 верша ў верш у шматлікіх варыяцыях паўтараецца, па сутнасці, адна і тая ж думка: жыць так, як жыве селянін-беларус — у гола-дзе, холадзе, вечнай нястачы, зняважаным, забітым, пазбаўленым чалавечай годнасці, — далей нельга.

Восенню 1908 г. Янка Купала пакідае працу на вінакурні на Навагрудчыне і перабіраецца ў Вільню, дзе працуе ў «Нашай Ніве», а каб падтрымліваць сябе матэрыяльна, служыць бібліятэ-карам у бібліятэцы Даніловіча (ні ганарараў, ні якога-небудзь заработку ў рэдакцыі паэт не атрымлівае, хоць фактычна ўся работа па праўцы, апрацоўцы рукапісаў, вычытванні карэктуры ляжыць на ім). «Працаваў ён тады ганарова ў рэдакцыі («Н. Н.»), дзе правіў усе вершы, прысланыя ў «Нашу Ніву». Праца гэта рабілася вечарамі. Іншы раз ён браў папку з сабой ці то дадому, ці на месца свае платнае працы ў бібліятэку Б. Даніловіча «Знанне», якая мясцілася на Юр’еўскім праспекце, 4. Там, між іншым, часта адбываліся і нашы беларускія рэпетыцыі.

3 натуры маўклівы, задуменны, неразгаворлівы, Я. Купала рэдка калі прымаў удзел у спрэчках. «Затое сам заўсёды ўважліва прыслухоўваўся, каб не прапусціць ніводнага слова. 3 кнігаю ён ніколі не разлучаўся…»

У 1909 г. паэт едзе ў Пецярбург на агульнаадукацыйныя курсы Чарняева. Прафесар Пецярбургскага універсітэта Браніслаў Ігна-тавіч Эпімах-Шыпіла запрасіў Купалу да сябе на кватэру, аддаў у поўнае ягонае распараджэнне пакой, забяспечваў на правах члена сям’і харчаваннем, уносіў плату за права вучыцца на Чарняеўскіх курсах і нават ахвяраваў знакамітаму кватаранту пэўную суму грошай на кішэнныя выдаткі. Адначасова з вучобай на курсах (залікаў, экзаменаў паэт не здаваў, толькі слухаў лекцыі) паэт працуе ў выдавецкай суполцы «Загляне сонца і ў наша аконца».

Пецярбургскі перыяд жыцця (1909—1913) быў для Купалы ча-сам ягонага творчага ўзлёту. Паэт не толькі значна пашырыў, па-глыбіў навукова-культурны кругагляд, пазнаёміўся з коламі пера-давой студэнцкай моладзі, некаторымі пісьменнікамі (У. Г. Ка-раленкам, А. Карынфскім), ён вырас творча. Менавіта ў Пе-цярбурзе былі напісаны многія выдатныя творы Купалы, якія сталі вехамі ў развіцці беларускай літаратуры. (125-126)

Па суботах на кватэры прафесара Б. Эпімах-Шыпілы збіралася моладзь. Да 6 гадзін вечара стол быў накрыты. У Беларускім наву-крва-літаратурным гуртку студэнтаў Санкт-Пецярбургскага універ-сітэта было 35—40, пераважна маладых, асоб.

Янка Купала з’яўляўся гадзін у 11 вечара стомлены, знясілены, бо, адпрацаваўшы ў выдавецтве, апошнія пяць вячэрніх гадзін слу-хаў лекцыі на Чарняеўскіх курсах.

«Суботнікі» Купала любіў.

— Выбачайце, што затрымліваю, — звычайна гаварыў ён. — Я вам прачытаю свой верш.

Першы зборнік Янкі Купалы «Жалейка» выйшаў у 1908 г. у Пецярбурзе. Вучачыся на Чарняеўскіх курсах, паэт напісаў творы, якія склалі змест наступных двух зборнікаў — «Гусляр» (1910) і «Шляхам жыцця» (1913), якія таксама былі выдадзены ў Пе-цярбурзе. За гэты перыяд ён стварыў паэму «Бандароўна», драма-тызаваную паэму «Сон на кургане», камедыю «Паўлінка», драму «Раскіданае гняздо» (Сушынскі Я. Купала ў Пецярбурзе // Успаміны пра Янку Купалу. Мн., 1982. С. 34—35.).

«Вялікай падзеяй і для самога паэта і для ўсёй пецярбургскай беларускай грамадскасці была першая пастаноўка «Паўлінкі» ў за-ле «Пальма» па Максімільянаўскім завулку, д. 18 у лютым 1913 го-да. Ролю Паўлінкі выконвала Паўліна Мядзёлка… Быў запрошаны фатограф, які сфатаграфаваў на сцэне арганізатараў вечара, арты-стаў, харыстаў, запрошаных дарагіх гасцей разам з Янкам Купа-лам» (Там жа. С. 35.).

Ужо ў першым зборніку «Жалейка», карыстаючыся мастацкім прыёмам пераўвасаблення, паэг выступае ад імя мужыка. У боль-шасці сваёй такія вершы нагадваюць разгорнутыя маналогі селя-ніна-беларуса, які гаворыць пра сваю нядолю, прымус з боку па-на, казны, бясконцыя цяжкасці, нягоды, пакутніцкія выпраба-ванні, якія пасылае яму лёс.

Многа разоў паскардзіцца герой паэзіі Купалы на вузкі свой загон, на нястачу хлеба, солі, вопраткі, абутку для дзяцей, жонкі, на тое, што казна падціскае падаткамі, што цяжка зарабіць капей-ку на старане, пракарміць шматлікую сям’ю.

За паласой паэзіі канкрэтных, матэрыяльна-рэчавых уяўленняў і жаданняў ідзе другая, адухоўленая паэтыкай фальклору, дзе ў наяўнасці абагульненыя народнай фантазіяй вобразы долі, бяды, лёсу, смерці. За ўсім гэтым стаіць прывабны прывід волі — яе прагне герой ўсімі сіламі душы, сэрца; воля ўяўляецца той зман-лівай краінай, дасягнуўшы якой, герой адразу пазбавіцца нягод і згрызот.

«Людзьмі звацца» азначае для паэта і ягонага героя перш за ўсё выракчыся сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, ажыццявіцца чалавечаму ў чалавеку. (126-127)

Каб як пражыці, голад змагаці,

Павінен забыцца на ўсё —

На светляныя душы парывы,

На ўсё чалавентва сваё. (I, 48)

Па характары таленту Купала — паэт маштабнага мыслення, струны яго душы найболын чула адгукаліся на ўсё вялікае, знач-нае, яркае і выключнае ў жыцці. Вядома, такі талент ва ўсю моц можа праявіцца толькі ў тым выпадку, калі ў самім жыцці ёсць спрыяльныя ўмовы для гэтага. Эпоха першай рускай рэвалюцыі на Беларусі была іменна такім часам: рух сацыяльны, аграрны супаў з нацыянальна-вызваленчым.

Пры поўным разладзе мары і жыцця пачаў Купала свой па-этычны шлях. «Маладыя гады мае прайшлі страшэнна пагана, — успамінае паэт у аўтабіяграфіі. — Чытанне ўсякіх кніжак без раз-бору — а чытаў я іх вельмі многа — разбудзіла маю фантазію; у душы маёй заўсёды быў нейкі пякельны разлад. Ніж не мог я па-гадніць акружаючае рэальнае жыццё са светам думак, фантазій, якія пачэрпнуў з кніг» (Купала Я. Аўтабіяграфія // Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн., 1963. С. 329.).

Купала не памыляецца: у яго лірыцы, якая складае змест першага зборніка «Жалейка» ды і ў пэўнай ступені другога «Гусляр», на кожным кроку сутыкаецца балючы смутак, які дахо-дзіць да трагізму, да надрыву. У кожным вершы боль гіпертра-фіраваны, узведзены ў абсалют, у адчуванне поўнай дысгарма-нічнасці, разладу паміж жыццём і марай.

У 1910 г. у артыкуле-аглядзе, змешчаным у «Нашай Ніве», Максім Багдановіч пісаў пра Купалу: «Пачаў ён з шурпатых вершаў, амаль не зусім зліваўшыхся з тагачасным слоем бела-рускай паэзіі; напісаныя пад Бурачка, залішне расцягненыя, слаба апрацаваныя з боку формы і мовы, яны ўвесь час перапявалі некалькі адных і тых жа тэм… Захоплены абразом прападаючай Беларусі і лічачы, што пясняр перш за ўсё павінен быць гра-мадзянінам, ён усю ўвагу звяртаў на тое, што казаў, не цікавячыся зусім, у якія формы і як выліваліся яго думкі. I што б там ні было, а ўсё ж такі ён будзіў гэтымі вершамі душы чатачоў, дый не толькі таму, што ліліся яны з шчырага сэрца і ў роднай мове: не, і тады ўжо ў яго творах відаць быў незвычайны паэтычны талент…» (Багдановіч М. Поўн. зб. тв.: У 3 т. Т. 2. Мн., 1993. С. 186.)

Сапраўды, матывы, якія сустракаліся ў паэзіі Багушэвіча, нібы перавандравалі ў купалаўскую лірыку, яны амаль цалкам вызнача-юць змест, танальнасць першага зборніка «Жалейка», у значнай меры характарызуюць тэматыку, матывы «Гусляра», водгаласы іх мы знаходзім нават у трэцяй кнізе паэзіі Купалы — «Шляхам жыцця», якая была вяршыняй, найвышэйшым узлётам лірыкі Ку-палы. (127-128)

I ўсё ж варта адразу сказаць, што нават у першых сваіх творах, як, напрыклад, у вершы «Мужык», Купала пайшоў далей свайго папярэдніка. Багушэвіч рабіў націск толькі на бядотным, гарот-ным становішчы свайго героя селяніна-мужыка, яго бяспраўнасці, чалавечым прыніжэнні, не бачачы і не шукаючы выйсця з-пад гэ-тага спрадвечнага прыгнёту. Купала не задавольваецца толькі пла-чам, крыўдай, праклёнам жыццю. Ягоны герой усведамляе сваю сілу, з верай, надзеяй, нават з упэўненасцю глядзіць у будучыню:

Але хоць колькі жыць тут буду,

Як будзе век тут мой вялік,

Ніколі, браткі, не забуду,

Што чалавек я, хоць мужык.

I кожны, хто мяне спытае,

Пачуе толькі адзін крык:

Што хоць мной кожны пагарджае,

Я буду жыць! — бо я мужык! (I, 18)

Новы час патрабаваў новых песень. Лірыка Янкі Купалы ўзнялася на хвалях першай рускай рэвалюцыі, адбіла яе ўзлёты і спады. Не толькі верш «Мужык» нясе ў сабе бунтарскія матывы і настроі, але і многія іншыя, такія, напрыклад, як славуты верш-гімн «А хто там ідзе?», «Перад вісельняй», «Там», «Песня званара» і інш.

Першы перыяд творчасці Янкі Купалы завяршаецца зборнікам «Жалейка», выдадзеным ў Пецярбурзе выдавецкай суполкай «За-гляне сонца і ў наша аконца». М. А. Някрасаў пісаў пра сябе: «Но мне избыток слёз и жгучего страданья отрадней мертвой пустоты» (Корман О. Лирика Некрасова. Воронеж, 1964. С. 26.). Лірыка зборніка «Жалейка» сацыяльная наскрозь, яна ўся як бы набрыняла сялянскім потам, слязьмі, беларускім горам-бядою. Купала ў першым сваім зборніку застаецца сялянскім, вяс-ковым паэтам, агульнанацыянальныя матывы ў яго лірыцы яшчэ толькі-толькі праглядваюць. Не зважаючы на крытыкаў, якія не раз папракалі паэта за аднастайнасць матываў яго музы, вар’іра-ванне тэмы пакут, сялянскіх, мужыцкіх нягод, ён мужна, з тыта-нічнай настойлівасцю працягвае работу ў гэтым напрамку. Беззя-мелле, страшэнная неўладкаванасць сялянскага жыцця, прыніжа-ная чалавечая годнасць селяніна-беларуса, зрэшты — няхай сабе толькі ў паасобных вершах — трагедыя народа, якому адмаўляюць у праве называцца народам, — вось тое кола матываў, ідэй, якія характарызуюць першы купалаўскі зборнік.

Паэзія Купалы, як і муза «помсты і смутку» М. А. Някрасава, развівалася ў рэчышчы пашырэння тэм, матываў, ідэй дэма-кратычкай паэзіі, выяўляла складанасць, супярэчлівасць «шматаб-лічнасць» народнага жыцця. «Някрасаў — народны паэт, які «рэд (128-129) кім чуццём адчуваў рускае жыццё» (Корман О. Б. Лирика Некрасова. С. 26.), — сказаў А. С. Ляскоў. Тое самае можам сказаць пра Янку Купалу, які ніколі не спыняўся ў сваім творчым развіцці, паказваючы родны народ на розных гіста-рычных перавалах ягонай жыццядзейнасці.

Янка Купала — не застыглы ў мастацкіх прыёмах і сродках па-эт. Яго майстэрства расце, удасканальваецца. Але адчуванне пуль-су народнага жыцця ў ягонай творчасці застаецца нязменным. Бе-ларускі народ як цэласнасць становіцца пастаянным героем купа-лаўскай творчасці, галоўным прадметам ягонага роздуму.

Купала ўзышоў да вяршынь паэзіі менавіта дзякуючы таму, што сваю горкую беларускую бяду ўзняў на паказ усяму свету, што, малюючы саламяную вёску, яе побыт, жыхара-селяніна, ён думаў адначасна пра ўвесь народ, пра чалавецтва наогул, пра сэнс жыцця чалавека.

У 1908 г. Янка Купала заканчвае работу над паэмай «Адвечная песня», якую заўважыў М. Горкі і ў пісьме да літаратара А. С. Ча-рамнова раіў перакласці яе на рускую мову.

«Адвечная песня» завяршае, па сутнасці, першы перыяд твор-часці паэта. Тут тыя ж вобразы, матывы, праблемы, што і ў зборніку «Жалейка», толькі ўзятыя «буйна», маштабна, узнятыя на вышыню філасофскага абагульнення, пададзеныя на скрыжа-ванні рэальна-бытавога плана і ўмоўна-фантастычнага.

Гэта быў перыяд падаўлення першай рускай рэвалюцыі, калі настроі песімізму, безнадзейнасці выцеснілі матывы ўздыму, бун-тарнасці, веры ў лепшую будучыню. У рускай літаратуры паяў-ляецца драма Л. Андрэева «Жнзнь человека», прасякнутая адчаем, адчуваннем беспрасветнасці жыцця. Піша падобныя творы польскі пісьменнік С. Выспяньскі.

«Адвечная песня» — твор высокага філасофскага гучання, дзе знаёмыя сацыяльныя матывы, героі як бы ўзняты над часам і прасторай, як бы пастаўлены на п’едэстал вечнасці. Вядома, гэта «вечнасць» мае самыя звычайныя, «зямныя» карані і вытокі.



адзін
з заснавальнікаў сучаснай бел. літаратурнай
мовы, нар. паэт Беларусі, духоўны лідэр
бел. нац. адраджэння.

Я.
Купалу называют паэтам-прарокам,гэта
значыць,што ен не толки асэнсоўваў лёс
народа, але і паказвай шлях да будучыні,
ствараў нацыю. Ён ўсхваляваў і паэтызаваў
роднае слова,шукаў адметныя вобразы і
мастацкія сродкі.каб паказаць яго
харство,сілу.
Усвядоміў,
што толькі праз родную мову можа выказаць
свае думкi — ў той час было смелым крокам.
Бел.мова была забаронена.
Раскіданае
гняздо сям’і Зяблікаў — бясспрэчна,
сімвал тра-гічнага лёсу Беларусі ў
пачатку XX
стагоддзя, напапярэдні першай рускай
рэвалюцыі. Уся Беларусь была раскіданым
гняздом, бо яе народ, ствараючы ўсе
зямныя багацці, зады-хаўся ад беззямелля
і не быў гаспадаром на сваёй зямлі.
Праблемай
драмы «Раскіданае гняздо» з’яўляецца
праблема шчасця.

18. Творчасць Максіма Гарэцкага і яе значэнне для станаўлення нацыянальнай літаратуры: тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне беларускай прозы пісьменнікам.

У
1920 Гарэцкі напісаў і выдаў першую
гісторыю беларускай літаратуры. Пасля
ім было напісана яшчэ некалькі прац па
гэтай тэме. Акрамя таго, Гарэцкі склаў
некалькі беларуска-рускіх і руска-беларускіх
слоўнікаў.

Пісьменнік
прыкметаа рассунуў тэматычныя і
жанрава-стылявыя межы беларускай прозы,
трывай замацаваўшы ў ёй тып сюжэтна
разгорнутага сацыяльна-псіхалагічнага
апавяданне. Бясспрэчнай заслугай М.
Гарэцкага з’яўляецца і тое, што ен увеў
у нацыянальную прозу Новага героя —
вясковага інтэлігента, які ўсведамляе
палю адказнасць за лес народа і Будучыня
роднага краю. Гарэцкі ўпісаў яскравую
старонка гісторыю нацыянальнага
прыгожага пісьменства. Багатыя традыцыі
айчыннага і ўвогуле Славянскага
гераічнага эпасу натхнілі пісьменніка
на смелыя мастацкі эксперымент ў
жанрава-стылявой сферы: фрагменты
«Лірных спе-ваў», гэтя Баляды ў прозе,
Творца пераймаюць стылай гераічных
песень. Цыкл «Што Яно?» Быў адной з
пяршыла ў тагачаснай беларускай
літаратуры спроба творчага асваення
жанрава-стылявых магчымасцей філасофскай,
інтэлектуальнай прозы. Адметнасцю сам
з сабою распрацоўкі М. Гарэцкім было
тое, што філасофскі
аспект арганічна ўвязваўся з
сацыяльна-палітычным.
У
Яго творчасці выразна акрэсліліся дзве
ўзаемазвязаныя мастацкія тэндэнцыі —
адлюстраванне
жыцця ў формах самога жыцця

(рэалістычныя сацыяльна-псіхалагічныя
Апавяданні з разгорнутым сюжэты) і
Лірыка-экспрэсіўнае
спасціжэнне рэчаіснасці з выкарыстаннем
жанрава-стылявых элементаў філасофскай
прозы
.

20. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ў 20-30-я гады хх ст. Літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і іх найбольш значныя прадстаўнікі (у.Дубоўка, у.Жылка, а.Мрый і інш.).

Адной
з асаблівасцей развіцця беларускай
літаратуры ў гэтыя гады з’яўлялася тое,
што ў асяроддзе пісьменнікаў улілася
вялікая група маладых талентаў з вёскі.
У большасці сваёй маладыя літаратары
з’яўляліся прыхільнікамі сацыялістычнай
рэвалюцыі і выступалі, хоць і не заўсёды
паслядоўна, вешчунамі новага жыцця. У
20-я гады ў Беларусі дзейнічалі некалькі
літаратурных аб’яднанняў, найбольш
вядомыя з іх — «Маладняк», «Узвышша»,
«Полымя». Літаратурнае аб’яднанне
«Маладняк»
(узнікла ў канцы 1923 г.) у асноўным
з’яўлялася арганізацыяй маладых
пралетарскіх пісьменнікаў, якія віталі
Кастрычніцкую рэвалюцыю і прызнавалі
актыўную ролю літаратуры ў барацьбе за
новае жыццё. За кароткі перыяд сваёй
дзейнасці аб’яднанне пераўтварылася ў
буйную літаратурную арганізацыю. Філіялы
«Маладняку» былі створаны ў Мінску,
Віцебску, Гомелі, Бабруйску, Мазыры, У
1925-1926 гг. «Маладняк» аб’ядноўваў
500 чалавек. Сярод іх былі А. Александровіч,
П. Галавач, А. Звонак, М. Лынькоў, П. Трус,
У. Хадыка, М. Чарот і інш. У
1921—1925 гг. на ўсю моц загучалі галасы
пісьменнікаў старэйшага пакалення. У
1922 г. выйшаў зборнік вершаў Я. Купалы
«Спадчына», а ў 1925 г. — паэма
«Безназоўнае». У 1923-1925 гг. Я. Колас
апублікаваў паэмы «Новая зямля» і
«Сымон-музыка». Беларуская паэзія
вітала рэвалюцыю і натхнёна апявала
нараджэнне новага грамадства. Для яе
характэрныя былі аптымізм, дух змагання
за новае жыццё. Для пісьменнікаў, як і
для ўсяго беларускага народа, гэта быў
час агульнага духоўнага ўздыму, час
надзей, веры і мар. Тэта быў час
рэвалюцыйнага абнаўлення. Уражвае
тагачасны, можна сказаць унікальны,
энтузіязм народа. У беларусаў жа былі
і свае, асаблівыя прычыны радавацца:
яны нарэшце атрымалі сваю дзяржаўнасць,
беларуская мова і культура цяпер былі
прызнаны афіцыйна. У другой палове 20-х
гадоў развіццё беларускай савецкай
літаратуры адбывалася ў вострай барацьбе
ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных
літаратурных груповак. Найбольш масавай
арганізацыяй па-ранейшаму быў «Маладняк».
Аднак якраз у гэты перыяд асабліва
выразна выявілася слабасць яго
ідэйна-эстэтычнай і арганізацыйнай
плат-формы. Большасць таленавітых і
творча актыўных пісьменнікаў (К. Чорны,
К. Крапіва, У. Дубоўка, Я. Пушча, А. Бабарэка,
М. Лужанін, П. Глебка), выказаўшы сваю
нязгоду са зняважлівымі адносінамі
членаў «Маладняку» да культурнай
спадчыны, да павышэння адукацыйнага і
прафесійнага ўзроўню, у 1926 г. выйшлі з
гэтай арганізацыі і ўтварылі літаратурнае
аб’яднанне «Узвышша».
Гэта аб’яднанне імкнулася ўзняць
ідэйна-мастацкі ўзровень літаратуры,
зрабіць яе дзейсным фактарам жыцця
рэспублікі, крытыкавала
пісьменнікаў-маладнякоўцаў за
нігілістычныя адносіны да культурнай
спадчыны і нацыя-нальных традыцый. У
канцы 1927 г. аформілася літаратурнае
аб’яднанне «Полымя». У яго
арганізацыйную групу ўвайшлі Я. Колас,
Я. Купала, Ц. Гартны, А. Гурло, М. Чарот,
М. Зарэцкі, А. Дудар, А. Александровіч,
А. Вольны і інш. Галоўнымі сваімі задачамі
аб’яднанне лічыла развіццё беларускай
мастацкай літаратуры ў непасрэднай
сувязі з патрэбамі сацыялістычнага
будаўніцтва. У лістападзе 1928 г. Усебеларускі
з’езд «Маладняку» вырашыў утварыць
Беларускую асацыяцыю пралетарскіх
пісьменнікаў (БелАПП). 3 гэтага часу
«Маладняк» спыніў сваё існаванне.
Па-ранейшаму актыўна працавалі пісьменнікі
старэйшага пакалення. Я. Купала стварыў
шэраг паэтычных твораў, у якіх галоўнай
праходзіла тэма сацыялістычнага
будаўніцтва ў рэспубліцы.

1927
– стварэнне літ. аб’яднання «Полымя»:
Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Чарот.
Найбольш прадстаўнічае аб’яднанне
літаратараў. Задача развіцця творчай
працы ў непарыўнай сувязі з сацыялістычным
будаўніцтвам; умацавання ў бел. літ.
пралетарскай ідэалогіі ў адзінстве з
нац. формай. Выхад у снежні 1922 г. першага
нумара «Полымя» — адметная з’ява у
культ.жыцці рэспублікі. Выдаўцы «Полымя»
аб’явілі: нац. адраджэнне — гэта не
лозун, а лепшы спосаб далучыць працоўных
рэспублікі да будаўніцтва сацыялістычнага
ладу. Гэтай мэце, лічылі яны, павінна
служыць бел. літ. «Полымя» адкрывалася
вершам Ц. Гартнага «Па дарозе да будучыні».
Для паэта лёс Беларусі — у канкрэтных
праявах існавання свабоды народа,
самастойнай дзяржавы і развіцця нац.
куль-ры.Шчаслівага лёсу жадаў чытачам
М. Чарот сваім вершам «Плывём да прыгожай,
светлай долі». Яна, гэтая «прыгожая
доля», ужо была занатавана ў паэтычных
вобразах паэтаў «рэвалюцыйнага прызыву».
Светлае жыццё асэнсоўвалася ў канкрэтнай
рэчаіснасці, і паэт клікаў людзей на
гэты стваральны шлях. Такія ж светлыя
матывы ў вершах А. Гурло, А. Александровіча,
Я. Журбы. Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны —
новыя творы; ва ўмовах вострага дэфіцыту
кніжнай справы выхад літ. часопіса
ўзбагачаў бібліятэку бел. літ-ры. 

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]

  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #

У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такім сімвалам з’яўляецца Янка Купала (1882 – 1942).

Нарадзіўся будучы паэт у фальварку Вязынка Мінскага павету Мінскай губерніі (цяпер – Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). Янка Купала – літаратурны псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча, які быў падказаны яму ўласнай датай нараджэння – 25 чэрвеня (7 ліпеня). Менавіта ў гэты дзень беларусы адзначаюць авеянае легендамі старажытнае свята Купалле.

Пачатак літаратурнай дзейнасці Янкі Купалы звязаны з публікацыяй у 1905 г. у мінскай газеце “Северо-западный край” верша “Мужык”.

У 1908 г. у Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве “Загляне сонца і ў наша аконца” выйшаў першы зборнік твораў паэта “Жалейка”, дзе быў змешчаны верш “А хто там ідзе?”, які адразу набыў статус нацыянальнага гімна. Зборнік з энтузіязмам быў успрыняты беларускай грамадскасцю.

Першае 10-годдзе творчай дзейнасці Янкі Купалы стала вызначальным для яго самасцвярджэння як нацыянальнага песняра, выразніка дум і пачуццяў беларускага народа. Гэты перыяд жыцця і творчасці паэта быў цесна звязаны з Вільняй і Санкт-Пецярбургам.

1908

У 1908 – 1909 гг. Янка Купала жыве ў Вільні, працуе ў рэдакцыі газеты “Наша Ніва” і прыватнай бібіліятэцы Барыса Даніловіча “Веды”, з кастрычніка 1913 г. (пасля паўторнага прыезду) – у “Беларускім выдавецкім таварыстве”, а з сакавіка 1914 г. па жнівень 1915 г. займае пасаду рэдактара-выдаўца “Нашай Нівы”.

Янка Купала адразу ўключаецца ў агульную з нашаніўцамі працу па беларускім адраджэнні. Акрэсліваецца адна з цэнтральных тэм усёй яго творчасці – тэма Бацькаўшчыны, станаўлення дзяржаўнасці Беларусі, якая займае свой “пачэсны пасад між народамі”. У Вільні напісаны многія творы паэта, якія ўвайшлі ў залаты фонд класічнай спадчыны, а “Наша Ніва” данесла Купалавы вершы ў самыя глухія куткі Беларусі і за яе межы. Менавіта са старонак гэтай газеты паэт атрымаў магчымасць “з цэлым народам гутарку весці”.

У снежні 1909 г. па запрашэнні прафесара Браніслава Эпімах-Шыпілы Янка Купала пераязджае ў Санкт-Пецярбург, дзе жыве звыш трох гадоў. Тут малады паэт працуе на Казённым вінзаводзе № 3, у Публічнай бібліятэцы, наведвае заняткі вячэрніх агульнаадукацыйных курсаў Аляксандра Чарняева, прымае ўдзел у рабоце Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Санкт-Пецярбургскага імператарскага ўніверсітэта. І вельмі шмат піша, асабліва, калі летам прыязджае да матулі на Лагойшчыну, у Акопы.

Менавіта ў гэтыя гады ў Санкт-Пецярбургу напісана паэма “Курган”, выдадзены зборнікі “Гусляр” (1910) і “Шляхам жыцця” (1913), асобнымі выданнямі ўбачылі свет драматычныя паэмы “Адвечная песня” (1910) і “Сон на кургане” (1912). У Акопах з’явіліся паэмы “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і Я”, “Гарыслава” (незавершаная), п’есы “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Прымакі”, вялікая колькасць вершаў.

У пачатку 1916 г. Янка Купала быў мабілізаваны ў армію. Служыў у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін у Полацку.

1916

У канцы 1917 г. пераехаў у Смаленск, дзе працаваў агентам па забеспячэнні ў харчовым камітэце Заходняй вобласці. Гэта быў асабліва складаны перыяд у жыцці паэта-грамадзяніна, бо яго хвалявала, а ці будзе мець Беларусь незалежнасць, дзяржаўнасць. Другое паэтычнае дыханне прыйшло да Купалы вясной 1918 г. Пасля працяглага перапынку.

Янка Купала загаварыў са сваім народам магутнай мовай паэзіі: з’явіліся такія знакамітыя творы Песняра, як “Спадчына”, “Свайму народу”, “У дарозе”, “На сход!”, “Паязджане”, “Мая вера”, “Паўстань” і інш., што склалі змест зборніка “Спадчына”.

У студзені 1919 г. Янка Купала пераехаў у Мінск. Як паэт і публіцыст актыўна выступаў у прэсе (газетах “Звон”, “Беларусь”, “Вольны сцяг”, “Савецкая Беларусь”, часопісе “Рунь”). З 1921 г. удзельнічаў у грамадскім, культурным і навуковым жыцці краіны, у тым ліку ў стварэнні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута беларускай культуры, рэспубліканскіх выдавецтваў, нацыянальнага тэатра.

У гэты перыяд – перыяд вырашэння пытання дзяржаўнасці Беларусі – Купала ўзвысіўся як выразнік народна-дэмакратычных ідэй, пясняр маладой Беларусі, лідэр беларускага адраджэння.

Публіцыстыка Купалы пачатку 20-х гг. ХХ ст. утрымлівае асноўныя ідэйныя палажэнні, закладзеныя ў падмурак фарміравання беларускай дзяржаўнасці. Палымяныя, смелыя, адметныя сваім стылем і складам артыкулы Купалы былі перапоўнены адной ідэяй: Беларусь павінна быць незалежнай! Ён сцвярджаў: “Толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу”.

1925

Падчас Вялікай Айчыннай вайны паэт жыве ў Маскве і Падмаскоўі, потым у Пячышчах каля Казані. Нягледзячы на дрэнны стан здароўя, ён не спыняе актыўнай грамадскай і літаратурнай дзейнасці: народны Песняр становіцца на чале духоўнага супраціўлення фашысцкай агрэсіі, якая хацела пазбавіць беларускі народ самага дарагога – Бацькаўшчыны. Янка Купала піша палымяныя звароты да насельніцтва акупаваных раёнаў, да партызанаў.

Усяляе веру ў перамогу над крыважэрным ворагам, “Гітлерам ашалелым”.

Янка Купала горача верыў у перамогу свайго народа. Але пабачыць родную Беларусь, вызваленай ад чужынцаў, яму не было наканавана. 28 чэрвеня 1942 г. першы народны паэт Беларусі Янка Купала трагічна загінуў, упаўшы з лесвічнай пляцоўкі дзевятага паверха гасцініцы “Масква”. Пахавалі яго 1 ліпеня 1942 г. на Ваганькаўскіх могілках у Маскве, а праз дваццаць гадоў прах паэта быў перавезены на радзіму і пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *